Старонка:Апаведаньня (1913).pdf/5

Гэта старонка была вычытаная

Вада памагла.

«Ну дык пойдзім, мая рыбачка, да варажбіткі у Вуглы», казала маці сваей дачцэ; «хіба-ж толькі табе ні паможэ, а то ўсе, як у бубін б,юць, што раду ўсім дае. А ці-ж ты горш за людзей?»

— «Пойдзім, калі гэдак», атказала дачка, «толькі я нічога казаць ей ня буду, а кажы сабе ты, — ты старая, а старой, што с плеч, то ў печ».

Так пагаварыўшы і парадзіўшыся, маці з дачкой выправіліся ў дарогу. Пляліся, небарачкі, па Барысаўскаму шляху, ат самага раньня, і толькі позна вечэрам трапілі яны да варажбіткі. Ня сьмела атчыніўшы дзьверы, піраступілі яны высокі парог. Варажбітка якраз была ў хаці і стаяла каля печы з вялізнымі вілкамі ў руках.

«Аткуль, кабеткі?» спытала яна падарожных.

— «Здалёку, панюхна, здалёку! Зьнібыткаваліся сусім, раду ўсё шукаім, сьвет прайшлі…» і ў старой, як боб, пасыпаліся сьлёзы, «Летась яшчэ аддала дачку замуж за Гваздка», пачала старая, «скончыўся год, пачаўся другі, а дзетак німа і німа, а яна сохне, небарачка, як красачка без вады. Глянуць, маладзіца хоць куды, чыр нінькая, як брусьнічанька, сама жадае прыплоду, а тут хоць запалі; каму-ж тады мець, калі ня ей?».