Старонка:Апаведаньня (1913).pdf/8

Гэта старонка была вычытаная

ецца з радасьці больш вырас, і вочы яго заблішчэлі, як у ваўка.

Селі за стол. Перш Кірыла выпіў з маладзіцай, потым са старой і па чарцэ з гаспадарамі, каторые зьбіраліся на спачынак. Страпежылі бутэльку. Кірыла — як тут меў — паставіў другую, і пашла гулянка.

Невядома, ці доўга цягнулася-б яна, каб не патухла лямпа. Ці яно само сабою так зрабілася, ці таго вымагалі лекі, не нам прастым людзям пра тое знаць. Адно толькі можна сказаць, што не дарэмна хадзілі да варажбіткі.

Счэкаўшы паўгода, да знахаркі зноў прышла старая. Цяпер яна была с падарункамі і у яе твары сьвяцілася радасьць.

«А панюхна мая, родная мая, дзякуй жа табе, дзякуй, — усё добра. Дзякаваць Богу, дачка пры надзеі; вось табе за варажбу абрусок, панюхна, а доктару, каб ён здароў быў, за фатыгу, палатна на кашулі,» — гаварыла старая, дастаючы падарункі.



У сваты.

— Чаго ты так рана успароўся, ўнучак? — спытаўся дзед Мешалка свайго ўнука, лежучы на печы, — яшчэ ніхто і ўставаць ня думаў, а ён ужо снуе то ўзад то ўперад; ідзі ляж, пакуль сьвет. —

Але Буфацаму ні спалася; з лямпачкай у руках ён усё хадзіў па хаці і поркаўся то ў куфры, то ў шафі.

— Буфацыі — адазваўся дзед, — падай ты мне