Старонка:Апаведаньня (1913).pdf/9

Гэта старонка была вычытаная

піпку. Нешта і мне ня сьпіцца: млосна зрабілася' сьверб па скуры, аж вочы на лоб лезуць. —

Буфацы рад быў гэтым разам дагадзіць дзеду, каторы сягоньня меўся ехаць з ім за свата, дык напхнуўшы піпку поўна тытуном падаў яе дзеду.

Дзед, узяўшы піпку, запыкаў яе, лежучы на печы і пушчаючы дым пад столь.

— Глядзі, дзетка, — адазваўся ўзноў дзед, — добра паднядзелься, каб дзяўчынка ўпадабала, а тады, з ласкі Боскай, у мясаедзі можа і вясельля справім. —

Буфацы, слухаючы гэта, так задумаўся, што выпусьціў неяк з рук вечка ад вялізнага куфра, а яно зненацку як грукане сярод ночы, аж хата затраслася.

Татка Буфацага, сплючы на палацях, так перапалохаўся, што зваліўся на зямлю і ледзь галавы не разьбіў.

— Чаго ты рыесься тут? — накінуўся ён не сваім голасам на сына. — Чаго цябе нячыстая носіць па начы, каб цябе кінула ды не падняло! Трэба-ж гэдак спужаць, да памяці ніяк не дайду. —

ідзі да Тарэсы, ніхай перапалохі твае змые, — агрызься сын, выцягіваючы с куфра камашы, што пашыў калісь-та нябошчык Сымон, габляванку, бравэрку, і пачаў прыбірацца.

Ні цярпелася яму, — першы раз у сваім жыцьці зьбіраўся у сваты.

— Во што значыць маладая кроў! — гаварыў сам с сабой Мешалка. Ноч ня сьпіць, кідаецца, як той жарабок піразімак. Праўда, некалісь і я быў ня лепшы, а цяпер што? ляжы вот на печы, ды плюй у чэрап. —