Старонка:Апавяданні (Тургенеў, 1937).pdf/11

Гэта старонка не была вычытаная

Аркадзій Паўлыч, убачыўшы, як падае домарошчаны Карэм, спалохаўся не на жарт і зараз-жа загадаў спытаць: ці цэлыя ў яго рукі? Атрымаўшы-ж адказ сцвярджальны, адразу супакоіўся. З усім гэтым, ехалі мы досыць доўга; я сядзеў у адной калясцы з Аркадзіем Паўлычам, і пад канец падарожжа мяне агарнула нуда смяротная тым больш, што на працягу некалькіх гадзін мой знаёмы зусім выдахся і пачынаў ужо ліберальнічаць. Нарэшце, мы прыехалі, толькі не ў Рабава, а прама ў Шыпілаўку; неяк вось яно так здарылася. У той дзень я і без таго не мог ісці на паляванне і таму, сціснуўшы сэрца, скарыўся перад сваім лёсам.

Повар прыехаў на некалькі мінут раней за нас і, як відаць, паспеў ужо распарадзіцца і папярэдзіць каго след, таму што толькі мы ўяжджалі ў ваколіцу, нас сустрэў стараста (сын бурмістра), дужы і рыжы мужык у касы сажэнь ростам, конна і без шапкі, у новым армяку нараспашку. — „А дзе-ж Сафрон?“ — спытаў яго Аркадзій Паўлыч. Стараста спачатку спрытна саскочыў з каня, пакланіўся пану ў пояс, прамовіў: „Дзень добры, бацюхна Аркадзій Паўлыч“, потым прыўзняў галаву, устрасануўся і далажыў, што Сафрон адправіўся ў Пероў, але па яго паслалі ужо. — „Ну, ступай за намі“, — сказаў Аркадзій Паўлыч. Ста-