Старонка:Апавяданні (Тургенеў, 1937).pdf/12

Гэта старонка не была вычытаная

раста па далікацтву адвёў каня ўбок, узваліўся на яго і падаўся трушком за каляскай, трымаючы шапку ў руцэ. Мы ехалі вёскай. Некалькі мужыкоў у пустых цялегах папаліся нам насустрач; яны ехалі з гумна і спявалі песні, падскокваючы ўсім целам і боўтаючы нагамі ў паветры; але, заўважыўшы нашу каляску і старасту, раптам змоўклі, паздымалі свае зімовыя шапкі (справа была летам) і прыўзняліся, нібы чакаючы загадаў. Аркадзій Паўлыч міласціва ім пакланіўся. Трывожнае хваляванне, як відаць, распаўсюджвалася па сялу. Бабы ў клятчатых спадніцах кідалі трэскамі ў нездагадлівых ці занадта старанных сабак; кульгавы стары з барадой, якая пачыналася пад самымі вачыма, адарваў недапоенага каня ад калодзежа, ударыў яго невядома за што па баку, а ўжо затым пакланіўся. Хлапчукі ў доўгіх кашулях з лямантам беглі ў хаты, клаліся брухам на высокі парог, звешвалі галовы, закідвалі ногі ўгару і такім чынам вельмі спрытна перакідваліся за дзверы, у цёмныя сенцы, адкуль ужо і не паказваліся. Нават куры імкнуліся паскораным бегам у падваротні; адзін спрытны певень з чорнай груддзю, падобнай на атласную жылетку, і чырвоным хвастом, закручаным на самы грэбень, астаўся быў на дарозе і ўжо зусім сабраўся крычаць, але раптам