Старонка:Апавяданні (Тургенеў, 1937).pdf/14

Гэта старонка не была вычытаная

ных плячэй давялося мне ўбачыць, як бурмістрава жонка ў сенцах цішком лупцавала нейкую другую бабу. Раптам загрукацела цялега і спынілася перад ганкам: увайшоў бурмістр.

Гэты, паводле слоў Аркадзія Паўлыча, дзяржаўны чалавек быў росту невялікага, плячысты, сівы, моцны, з чырвоным носам, маленькімі блакітнымі вачыма і барадой накшталт веера. Дарэчы, заўважым, што з таго часу, як Русь існуе, не бывала яшчэ на ёй прыкладу раздабрэўшага і разбагацеўшага чалавека без шырокай барады; іншы ўсё свае жыццё насіў бародку рэдкую, клінам, — раптам, глядзіш, абклаўся барадой нібы ззяннем, — адкуль волас бярэцца! Бурмістр, мабыць, у Перове падгуляў: і твар у яго азызлы парадкам, ды і віном ад яго несла.

— Ах, вы, айцы нашы, дабрадзеі вы нашы, — загаварыў ён нараспеў і з такім замілаваннем на твары, што вось-вось, здавалася, слёзы пырснуць: — насілу-та ўважылі адведаць!.. Ручку, бацюхна, ручку, — дадаў ён, ужо загадзя працягваючы губы.

Аркадзій Паўлыч задаволіў яго жаданне.

— Ну, што, брат Сафрон, як у цябе справы ідуць? — спытаў ён ласкавым голасам.

— Ах вы, айцы нашы! — адказаў Сафрон: — ды як-жа ім дрэнна ісці, справам тым! Ды вы,