Старонка:Апавяданні (Тургенеў, 1937).pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная

нашы айцы, вы дабрадзеі, вёску нашу прасвяціць уважылі прыездам-та сваім, ашчаслівілі да канца дзён! Слава табе, госпадзі, Аркадзій Паўлыч, слава табе, госпадзі! Дзякуючы міласці вашай усё ідзе добра.

Тут Сафрон памаўчаў, паглядзеў на барына і, нібы зноў захоплены парывам пачуццяў (пры гэтым-жа і хмель браў сваё), у другі раз папрасіў рукі і заспяваў яшчэ больш старанна.

— Ах, вы айцы нашы дабрадзеі… і… ужо што! Далібог, зусім дурнем ад радасці зрабіўся… Далібог, гляджу, ды не веру… Ах, вы айцы нашы!..

Аркадзій Паўлыч зірнуў па мяне, усміхнуўся і спытаў: N‘est-ce pas que c‘est touchant[1]?

— Да, бацюхна, Аркадзій Паўлыч, — працягваў неўгамонны бурмістр: — як-жа вы гэта? Сакрушаеце вы мяне зусім, бацюхна; паведаміць мяне не ўважылі аб вашым прыездзе. Дзе-ж вы ночку-та правядзеце? Бо тут нечыстота, смецце…

— Нічога, Сафрон, нічога, з усмешкай адказваў Аркадзій Паўлыч, — тут добра.

— Ды айцы-ж вы нашы — каму добра? Нашаму брату мужыку добра, а вы… ах, вы айцы мае!… дабрадзеі, ах вы, айцы мае!.. Даруйце

  1. Ці не праўда — гэта чулліва?