Старонка:Апавяданні (Тургенеў, 1937).pdf/16

Гэта старонка не была вычытаная

мне, дурню, звар‘яцеў далібог, розум страціў, зусім здурнеў.

Між тым падалі вячэру; Аркадзій Паўлыч пачаў есці. Сына свайго стары прагнаў — значыць духаты напушчаеш.

— Ну, што, размежаваўся, старына? — спытаў пан Пеначкін, які яўна жадаў падрабіцца пад мужыцкую гаворку і мне падміргваў.

— Размежаваліся, бацюхна, усё тваёй ласкай. Трэцяга дня сказку падпісалі. Хлынаўскія-ж перш супярэчылі… не згаджаліся, бацюхна, пэўна. Патрабавалі… патрабавалі… і бог ведае, чаго патрабавалі; ды дурні, бацюхна, народ неразумны. А мы, бацюхна, ласкай тваёй падзяку заявілі і Мікалая Мікалаіча пасрэдніка задаволілі; усё па твайму загаду дзейнічалі, бацюхна; як ты меў гонар загадаць, так мы і дзейнічалі, і з ведама Егора Дзмітрыча ўсё дзейнічалі.

— Егор мне дакладваў, — важна заўважыў Аркадзій Паўлыч.

— Як-жа, бацюхна, Егор Дзмітрыч, як-жа.

— Ну, і стала быць, вы цяпер задаволены?

Сафрон толькі таго і чакаў. — Ах, вы, айцы нашы, дабрадзеі нашы! — заспяваў ён зноў… Ды даруйце вы мне… ды мы за вас, айцы нашы, днём і ноччу госпаду богу молімся… Зямлі, канешне, малавата…