Старонка:Апавяданні (Тургенеў, 1937).pdf/17

Гэта старонка не была вычытаная

Пеначкін спыніў яго. — Ну, добра, добра, Сафрон, ведаю, ты для мяне старанны слуга… А што, як умалот?

Сафрон уздыхнуў.

— Ну, айцы вы нашы, умалот вось не надта добры. Ды што, бацюхна Аркадзій Паўлыч, дазвольце вам далажыць справа якая вышла. (Тут ён наблізіўся, разводзячы рукамі, да пана Пеначкіна, прыгнуўся і прыжмурыў адно вока.) Мёртвае цела на нашай зямлі аказалася.

— Як так?

— І сам да розуму не дайду, бацюхна, айцы вы нашы; відаць, нячысцік паплутаў. Ды добра што каля чужой мяжы аказалася; а толькі, што граха таіць, на нашай зямлі. Я яго адразу на чужы-ж клін і загадаў сцягнуць, пакуль можна было, ды варту прыставіў і сваім загадаў: маўчаць! — кажу. А станавому на ўсякі выпадак вытлумачыў: вось якія парадкі, кажу; ды чайком яго, ды падзяка… Дык што, бацюхна, думаеце. Асталося ў чужакоў на шыі; а мёртвае цела, што дзвесце рублёў — як калач.

Пан Пеначкін многа смяяўся з хітрыка свайго бурмістра і некалькі разоў сказаў мне, паказваючы на яго галавой: „Quel gaillard, ah?[1]

Miж тым, на дварэ зусім сцямнела; Аркадзій

  1. Які малайчына, га?