Старонка:Апавяданні (Тургенеў, 1937).pdf/19

Гэта старонка не была вычытаная

нібы яго вельмі штосьці незвычайна здзівіла, ды з таго часу ўжо і не апамятаўся. Мы агледзелі гумно, пуню, вятрак, хлявы, скотны двор, рунь канаплянікі; усё было сапраўды ў добрым парадку: адны сумныя твары мужыкоў прыводзілі мяне ў некаторае недаўменне. Апрача карыснага Сафрон клапаціўся яшчэ аб прыемным: усё канавы абсадзіў ракітнікам, між скірдамі на гумне сцежачкі правёў і пясочкам пасыпаў, на ветраку зрабіў флюгер у выглядзе мядзведзя з разяўленай пасцю і чырвоным языком, да цаглянага скотнага двара прычапіў нешта накшталт грэчаскага франтона і пад франтонам бяліламі напісаў: „Пастроен вселе Шипилофке втысеча восем Сод саракавом году. Сей скотный дфор“. — Аркадзій Паўлыч расчуліўся зусім, пачаў ізлагаць мне на французскай мове выгады аброчнага стану, прычым, аднак, заўважыў, што паншчына для памешчыкаў больш выгадна, — ды ці мала чаго не стае… Пачаў даваць бурмістру парады, як сеяць бульбу, як для жывёлы корм загатаўляць і інш. Сафрон выслухоўваў барскую прамову з увагай, іншы раз супярэчыў, але ўжо не велічаў Аркадзія Паўлыча ні айцом, ні дабрадзеем і ўсё націскаў на тое, што зямлі, значыць, у іх малавата, прыкупіць-бы не пашкодзіла. „Што-ж, купіце“, — гаварыў Аркадзій Паўлыч: — „на маё імя