Старонка:Апавяданні (Тургенеў, 1937).pdf/20

Гэта старонка не была вычытаная

я нічога супроць не маю“. — На гэтыя словы Сафрон нічога не адказаў, толькі бараду пагладжваў. — „Аднак цяпер-бы не пашкодзіла з‘ездзіць у лес“, — заўважыў пан Пеначкін. Адразу-ж нам прывялі верхавых коней; мы паехалі ў лес або, як у нас гаворыцца, у „заказ“. У гэтым „заказе“ знайшлі мы глуш і дзічыну страшэнную, за што Аркадзій Паўлыч пахваліў Сафрона і патрапаў яго па плячу. Пан Пеначкін прытрымліваўся наконт лесаводства рускіх разуменняў, і тут-жа расказаў мне вельмі цікавы, паводле яго слоў, выпадак, як адзін жартаўнік-памешчык навучыў свайго лесніка, выдраўшы ў яго палову барады, у доказ таго, што ад падсечкі лес гусцей не вырастае… Між іншым, у другіх адносінах, і Сафрон, і Аркадзій Паўлыч — абодва не чураліся новаўвядзенняў. Па звароце ў вёску, бурмістр павёў нас паглядзець веялку, якую нядаўна ён выпісаў з Масквы. Веялка, праўда, працавала добра, але калі-б Сафрон ведаў, якая непрыемнасць чакала і яго, і барына на гэтай апошняй прагулцы, ён, напэўна, астаўся-б з намі дома.

Вось што здарылася. Выходзячы з пуні, убачылі мы наступнае відовішча. У некалькіх шагах ад дзвярэй, каля бруднай лужыны, у якой бестурботна пляскаліся тры качкі, стаялі ўклен-