Старонка:Апавяданні (Тургенеў, 1937).pdf/22

Гэта старонка не была вычытаная

і зноў стукнуў ілбом у зямлю. Малады мужык таксама пакланіўся. Аркадзій Паўлыч з гонарам паглядзеў на іх патыліцы, закінуў галаву і расставіў крыху ногі. — Што такое? На каго ты скардзішся?

— Даруй, гасудар! Дай уздыхнуць… Замучаны зусім. (Стары гаварыў з цяжкасцю.)

— Хто цябе замучыў?

— Ды Сафрон Якаўліч, бацюхна.

Аркадзій Паўлыч памаўчаў.

— Як цябе завуць?

— Анціпам, бацюхна.

— А гэта хто?

— А сынок, мой, бацюхна.

Аркадзій Паўлыч памаўчаў зноў і вусамі павёў.

— Ну, дык чым-жа ён цябе замучыў? — загаварыў ён, гледзячы на старога праз вусы.

— Бацюхна, спустошыў ушчэнт. Двух сыноў, бацюхна, без чаргі ў некруты аддаў, а цяпер і трэцяга адбірае. Учора, бацюхна, апошнюю кароўку з двара звёў і гаспадыню маю збіў — вон яго міласць. (Ён паказаў на старасту.)

— Гм? — вымавіў Аркадзій Паўлыч.

— Не дай ушчэнт спустошыць, кармілец.

Пан Пеначкін нахмурыўся.

— Што-ж гэта, аднак, значыць? — спытаў ён