Старонка:Апавяданні (Тургенеў, 1937).pdf/24

Гэта старонка не была вычытаная

ўшчэнт, бацюхна… Апошняга вось сыночка… і таго… (На жоўтых і зморшчаных вачах старога паказалася слязінка.) — Даруй, гасудар, заступіся…

— Ды і не нас адных, — пачаў было малады мужык…

Аркадзій Паўлыч раптам абурыўся:

— А ў цябе хто пытае, га? У цябе не пытаюць, дык ты маўчы… Гэта што такое? Маўчаць, гавораць табе маўчацыь!.. Ах, божа мой! — ды гэта, проста, бунт. Не, браток, у мяне бунтаваць не раю… у мяне… (Аркадзій Паўлыч шагнуў уперад, ды ўспомніў аб маёй прысутнасці, адвярнуўся і паклаў рукі ў кішэні)… — Je vous demande bien pardon, mon cher, — сказаў ён з вымушанай ухмылкай, значна знізіўшы голас. — C‘est le mauvais côté de la médaille[1]… Ну, добра, добра, — працягваў ён, не гледзячы на мужыкоў: — я загадаю…добра, ступайце. (Мужыкі не падымаліся.) — Ну, я-ж вам сказаў… добра. Ступайце-ж, я загадаю, кажуць вам.

Аркадзій Паўлыч павярнуўся да іх спіной. — „Заўсёды незадавальненні“, — прагаварыў ён скрозь зубы і пайшоў буйным шагам дамоў. Сафрон адправіўся ўслед за ім. Земскі вытарашчыў вочы, нібы кудысьці вельмі далёка скака-

  1. Я прашу ў вас прабачэння, мой дарагі. Гэта адваротны бок медаля.