Старонка:Апавяданні (Тургенеў, 1937).pdf/25

Гэта старонка не была вычытаная

нуць збіраўся. Стараста выгнаў качак з лужыны. Прасіцелі пастаялі крыху на месцы, паглядзелі адзін на другога і папляліся, не аглядаючыся, дадому.

Гадзіны дзве пазней я ўжо быў у Рабаве і разам з Анпадыстам, знаёмым мне мужыком, збіраўся на паляванне. Да самага майго ад‘езду Пеначкін дуўся на Сафрона. Загаварыў я з Анпадыстам аб шыпілаўскіх сялянах, пра пана Пеначкіна, спытаў яго, ці не ведае ён тамтэйшага бурмістра.

— Сафрона-та Якаўліча?… вона!

— А што ён за чалавек?

— Сабака, а не чалавек: такога сабаку да самага Курска не знойдзеш.

— А што?

— Ды Шыпілаўка-ж толькі што лічыцца за тым, як біш яго, за Пенкіным-та, бо не ён ею валодае; Сафрон валодае.

— Няўжо?

— Як сваім дабром валодае. Сяляне яму кругом вінаваты; працуюць на яго, нібы парабкі: каго з абозам пасылае, каго куды… — замучыў зусім.

— Зямлі ў іх, здаецца, нямнога?

— Нямнога? Ён у адных Хлынаўскіх восемдзесят дзесяцін наймае, ды ў нашых сто дваццаць; вось і цэлых паўтараста дзесяцін. Ды ён не адной зямлёй прамышляе: і конямі прамышае,