Старонка:Апавяданні (Тургенеў, 1937).pdf/26

Гэта старонка не была вычытаная

і жывёлай, і дзёгцем, і маслам, і пянькой, і чым-чым… Разумны, надта разумны, і багат-жа, д‘ябал! Ды вось чым дрэнны — б‘ецца. Звер — не чалавек; сказана: сабака, пёс, як ёсць, пёс.

— Ды чаму-ж яны на яго не скардзяцца?

— Экста! Барыну-та што за бяда! Нядоімак не бывае, дык яму што? Ды, падзі, ты, — дадаў ён памаўчаўшы: — паскардзіся. Не, ён цябе… ды, падзі-ка… Не, ўж ён цябе вось як, таго…

Я ўспомніў пра Анціпа і расказаў яму, што бачыў.

— Ну, — прамовіў Анпадыст: — загрызе ён яго цяпер; загрызе чалавека зусім. Стараста цяпер яго заб‘е. Які бяздольнік, падумаеш, небарака! І за што церпіць… На сходзе з ім паспрачаўся, з бурмістрам-та, не вытрымаў, відаць… Вяліка справа! Вось ён яго, Анціпа-та, кляваць і пачаў. Цяпер даедзе. Бо ён такі пёс, сабака, даруй, госпадзі, мой вялікі грэх, ведае, на каго націснуць. Старыкоў-та, якія багацейшыя, ды сямейныя, не чапае, лысы чорт, а тут вось і разышоўся! Ён Анціпавых-та сыноў без чаргі ў некруты аддаў, круцель беспардонны, пёс, даруй, госпадзі, вялікі грэх.

Мы адправіліся на паляванне.

Зальцбрун, у Сілезіі,
ліпень 1847 г.