Старонка:Апавяданні (Тургенеў, 1937).pdf/27

Гэта старонка не была вычытаная
Бірук

Я ехаў з палявання вечарам адзін, на бегавых дрожках. Дадому было яшчэ вёрст з восем; мая добрая рысістая кабыла бадзёра бегла па пыльнай дарозе, зрэдку пахрапваючы і паводзячы вушамі; змораны сабака, нібы прывязаны, ні на шаг не адставаў ад задніх калёс. Навальніца набліжалася. Наперадзе велізарная ліловая хмара павольна падымалася з-за лесу: нада мною і насустрач мне несліся даўгія шэрыя воблакі; ракіты трывожна варушыліся і шалясцелі. Душная спякота раптам змянілася вільготным холадам; раптам пачало цямнець. Я ўдарыў лейцамі па кані, спусціўся ў аўраг, перабраўся цераз сухі ручэй, што ўвесь зарос хмызняком, падняўся ўгару і ўехаў у лес. Дарога перада мною ішла звілінамі між густых кустоў арэшніка, ужо залітых змрокам; я з цяжкасцю прасоўваўся наперад. Дрожкі скакалі па цвёрдых карэннях ста-