Старонка:Апавяданні (Тургенеў, 1937).pdf/28

Гэта старонка не была вычытаная

гадовых дубоў і ліп, якія бесперапынна перасякалі глыбокія даўгія выбоіны — сляды калёсаў; конь мой пачаў спатыкацца. Страшэнны вецер раптам загуў у вышыні, дрэвы забушавалі, буйсныя кроплі дажджу рэзка забарабанілі, пасыпаліся па лісцях, бліснула маланка, і пачалася навальніца. Дождж паліў ручаямі. Я ехаў павольна і хутка прымушан быў спыніцца: конь мой загразаў, была страшэнная цемра. Сяк-так дабраўся я да шырокага куста. Згорбіўшыся і захутаўшы твар, чакаў я цярпліва канца непагоды, як раптам, пры блеску маланкі, мне здалося, што на дарозе стаіць высокая постаць. Я пачаў добра прыглядацца ў той бок, — гэтая-ж постаць нібы вырасла з зямлі каля маіх дрожак.

— Хто гэта? — спытаў гучны голас.

— А ты хто сам?

— Я тутэйшы ляснік.

Я назваў сябе.

— А, ведаю! Вы дадому едзеце?

— Дадому. Ды бачыш, якая навальніца…

— Так, навальніца, — адказваў голас.

Белая маланка асвяціла лесніка з галавы да ног; траскучы і кароткі ўдар перуна раздаўся ўслед за ёй. Дожджык паліўся з падвоенай сілай.

— Не хутка пройдзе, — гаварыў ляснік.

— Што рабіць!