Старонка:Апавяданні (Тургенеў, 1937).pdf/30

Гэта старонка не была вычытаная

Хата лесніка была з аднаго пакоя, закуранага, нізкага і пустога, без палацей і перагародак. Падраны кажух вісеў на сцяне. На лаўцы ляжала аднаствольная стрэльба, у кутку валялася куча рыззя; два вялікія гаршкі стаялі ля печкі. На стале гарэла лучына, яна, сумна ўспыхнуўшы, патухала зноў. На самай сярэдзіне хаты вісела калыска, прывязаная на канцы доўгай жэрдкі. Дзяўчынка пагасіла ліхтар, прысела на маленькі зэдлічак і пачала правай рукой калыхаць дзіця, левай папраўляць лучыну. Глянуў я навакол, — сэрца маё заныла: нявесела ўвайсці ноччу ў мужыцкую хату. Дыханне дзіцяці, якое ляжала ў калысцы, было цяжкім і скорым.

— Хіба ты адна тут? — спытаў я дзяўчынку.

— Адна, — адказала яна ледзь чутна.

— Ты леснікова дачка?

— Леснікова, — прашаптала яна.

Дзверы рыпнулі, і ляснік шагнуў, нахіліўшы галаву, праз парог. Ён падняў ліхтар з падлогі, падышоў да стала і запаліў газніцу.

— Напэўна, не прызвычаіліся да лучыны? — прагаварыў ён і страсянуў курчавымі валасамі.

Я глянуў на яго. Не часта мне здаралася бачыць такога малайца. Ён быў высокага росту, плячысты і статны. З-пад мокрай кашулі яскрава вырысоўваліся яго магутныя мышцы. Чорная кур-