Старонка:Апавяданні (Тургенеў, 1937).pdf/31

Гэта старонка не была вычытаная

чавая барада закрывала да паловы яго суровы і мужны твар; з-пад густых брывей смела глядзелі невялікія карыя вочы. Ён злёгку ўпёрся ў бакі рукамі і спыніўся перада мной.

Я падзякаваў яго і спытаў яго імя.

— Мяне завуць Фамой, — адказаў ён: — а мянушка — Бірук[1].

— А! ты Бірук!

Я з большай зацікаўленасцю паглядзеў на яго. Ад майго Ермалая і ад іншых я часта чуў расказы пра лесніка Бірука, якога ўсе навакольныя мужыкі баяліся, як агню. Паводле іх слоў, не бывала яшчэ на свеце такога майстра сваёй справы: „Бярэма галля не дасць украсці; у любы час, хоть а поўначы, упадзе, як снег на галаву, і ты не думай супраціўляцца, — дужы вельмі і спрытны, як чорт… І нічым ты яго не возьмеш: ні віном, ні грашыма; ні на якую прынаду не пойдзе. Ужо не раз добрыя людзі яго зжыць са свету збіраліся, ды не — не даецца“.

Вось як адзываліся суседнія мужыкі аб Біруку.

— Дык ты Бірук, — паўтарыў я: — я, брат, чуў пра цябе. Кажуць, ты нікому не даеш спуску.

— Абавязак свой выконваю, — адказаў ён пахмура: — дарэмна панскі хлеб есці не даводзіцца.

  1. Біруком называецца ў Орлоўскай губерні чалавек адзінокі і пануры. (Заўвага аутара.)