Старонка:Апавяданні (Тургенеў, 1937).pdf/34

Гэта старонка не была вычытаная

Мы пачалі прыслухоўвацца. Ляснік зняў шапку і панурыўся. — „Во… вось, — праказаў ён раптам і працягнуў руку: — бач, якую ночку выбраў“. — Я нічога не чуў, акрамя шолаху лісця. Бірук вывеў каня з-пад паветкі. „А гэтак я, бадай, — дадаў ён уголас: — і праміргаю яго“. — „Я з табой пайду… хочаш?“ — „Добра“, — адказаў ён і асадзіў каня назад: — „мы яго адразу-ж зловім, а там я вас праваджу. Хадзем“.

Мы пайшлі: Бірук наперад, я следам за ім. Бог яго ведае, як ён пазнаваў дарогу, але ён спыняўся толькі калі-ні-калі і то для таго, каб прыслухоўвацца да стуку сякеры. „Бачыш, — мармытаў ён скрозь зубы: — чуеце? чуеце?“ „Ды дзе?" Бірук паціскаў плячыма. Мы апусціліся ў аўраг, вецер крыху сціх — роўныя ўдары ясна даходзілі да мяне. Бірук глянуў на мяне і пакруціў галавой. Мы пайшлі далей па мокрай папараці і крапіве. Глухі і працяглы стук данёсся…

— Паваліў… — прамармытаў Бірук.

Між тым, неба праяснялася; у лесе пачынала святлець. Нарэшце мы выбраліся з аўрага. — „Пачакайце тут“, — шапнуў мне ляснік, прыгнуўся і, падняўшы стрэльбу ўверх, знік між кустоў. Я пачаў прыслухоўвацца з напружаннем. Скрозь нясціхлы шум ветру здаваліся мне неўдалёку слабыя гукі: сякера асцярожна стукала па суках,