Старонка:Апавяданні (Тургенеў, 1937).pdf/35

Гэта старонка не была вычытаная

колы рыпелі, конь пырхаў… „Куды? стой!“ — загрымеў раптам жалезны годас Бірука. — Другі голас закрычаў жаласна, нібы заяц… Пачалася барацьба. „Брэшаш, брэшаш, — паўтараў, задыхаючыся, Бірук: — не ўцячэш“… Я кінуўся ў той бок, адкуль даносіўся шум, і, аступаючыся на кожным шагу, прыбег на месца бойкі. Каля ссечанага дрэва, на зямлі, корпаўся ляснік; ён трымаў пад сабой злодзея і закручваў яму рэмнем рукі за спіну. Я падышоў. Бірук прыўзняўся і паставіў яго на ногі. Я ўбачыў мужыка мокрага у лахманах, з доўгай ускудлачанай барадой. Мізэрны каняка, да паловы пакрыты вуглаватай рагожкай, стаяў тут-жа разам з цялежным ходам. Ляснік не гаварыў ні слова; мужык таксама маўчаў і толькі пакручваў галавой.

— Пусці яго, — шапнуў я на вуха Біруку, — я заплачу за дрэва.

Бірук моўчкі левай рукой узяў каня за грыўку: правай ён трымаў злодзея за пояс. „Ну, паварочвайся, варона!“ — прамовіў ён сурова. — „Сякерку-ж вазьміце“, — прамармытаў мужык. — „Навошта ёй прападаць?“ — сказаў ляснік і падняў сякеру. Мы пайшлі. Я ішоў ззаду… Дождж пачаў зноў накропваць і хутка паліўся ручаямі. Ледзь дабраліся мы да хаты. Бірук кінуў злоўленага каняку сярод двара, увёў мужыка ў хату,