Старонка:Апавяданні (Тургенеў, 1937).pdf/37

Гэта старонка не была вычытаная

— Ведаю я вас, — пахмурна адказаў ляснік: — уся ваша слабада такая — злодзей на злодзеі.

— Вызвалі, — паўтараў мужык; прыкашшык… спустошаны, во-як… вызвалі!

— Спустошаны!.. Красці нікому не дазволена.

— Вызвалі, Фама Кузьміч… не губі. Ваш-жа, сам знаеш, загрызе, во-як.

Бірук адвярнуўся. Мужык дрыжэў, нібы ліхаманка яго калаціла. Ён устрахваў галавой і дыхаў няроўна.

— Вызвалі, — паўтараў ён у роспачы — пусці, далібог, пусці! я заплачу, во-як, далібог. Далібог, з голаду… дзеці енчаць, сам знаеш. Цяжка, во-як, даводзіцца.

— А ты ўсё-ж красці не ідзі.

— Каняку, — працягваў мужык: — каняку-та хоць яе ўжо… адзін жывот і ёсць… пусці!

— Кажу, нельга. Я таксама чалавек падначалены: з мяне спагоняць. Вам патураць таксама не варта.

— Вызвалі! Беднасць, Фама Кузьміч, беднасць, як ёсць таго… пусці!

— Знаю я вас!

— Ды пусці!

— Э, ды што з табой гаварыць; сядзі сціха, а то ў мяне, ведаеш? Не бачыш, хіба, барына?

Бядняк панурыўся. Бірук пазяхнуў і паклаў