Старонка:Апавяданні (Тургенеў, 1937).pdf/4

Гэта старонка не была вычытаная
Бурмістр

Вёрст за пятнаццаць ад майго маёнтку жыве адзін мой знаёмы чалавек, малады памешчык, гвардзейскі афіцэр у адстаўцы, Аркадзій Паўлыч Пеначкін. Дзічыны ў яго ў маёнтку водзіцца шмат, дом пабудаваны па плану французскага архітэктара, людзі апрануты па-англійску, абеды наладжвае ён надзвычайныя, прымае гасцей ласкава, а ўсё-ж такі едзеш да яго без ахвоты. Ён чалавек разважлівы, станоўчы, выхаванне атрымаў, як належыць, вельмі добрае, служыў сярод людзей вышэйшага кругу, бывалы, а цяпер гаспадаркай займаецца з вялікім поспехам. Аркадзій Паўлыч, гаворачы ўласнымі яго словамі, строгі, але справядлівы, аб жыцці падданых сваіх клапоціцца і карае іх — дзеля іхняй-жа карысці. „З імі трэба абыходзіцца як з дзецьмі“, — гаворыць ён у такім выпадку: — „невуцтва, mon cher; il faut prendre cela en conside-