Старонка:Апавяданні (Тургенеў, 1937).pdf/40

Гэта старонка не была вычытаная
Льгоў

— Давайце паедземце ў Льгоў, — сказаў мне аднойчы ўжо вядомы чытачам Ермалай: — мы там качак настраляем многа.

Хаця для сапраўднага паляўнічага дзікая качка не прадстаўляе нічога асабліва прывабнага, але, за адсутнасцю пакуль што іншай дзічыны (справа была ў пачатку верасня: вальдшнепы яшчэ не прыляталі, а бегаць па палях за курапаткамі мне надакучыла), я паслухаўся майго паляўнічага і накіраваўся ў Льгоў.

Льгоў — вялікае стэпавае сяло з вельмі старадаўняй каменнай царквой і двума млынамі на балоцістай рэчцы Расоце. Гэтая рэчка, вёрст за пяць ад Льгова, ператвараецца ў шырокі пруд, берагі якога сям-там і дзе-ні-дзе пасярэдзіне зараслі густым чаротам, па-орлоўску — аірам. На гэтым-та пруду, у завадзях ці зацішшах між чаратамі, выводзілася і жыла, незлічоная колькасць