Старонка:Апавяданні (Тургенеў, 1937).pdf/41

Гэта старонка не была вычытаная

качак самых рознастайных парод: крыжанак, поўкрыжанак, шылахвостых, чыркоў, ныркоў і іншых. Невялікія стаі адна за другой пералётвалі і насіліся над вадой, а ад стрэлу нібы хмары падымаліся, што паляўнічы міжвольна хапаўся адной рукой за шапку і працягла гаварыў: фу-у! — Пайшлі гэта мы з Ермалаем удоўж пруда, але, па-першае, ля самага берагу качка, птушка асцярожная, не трымаецца; па-другое, калі нават якая-небудзь адсталая і неспрактыкаваная чырка, папаўшы на наш стрэл, і гінула, дык дастаць яе з гэтага густога аіру нашы сабакі не маглі, не гледзячы на самаадданасць, яны не маглі ні плаваць, ні ступаць па дну, а толькі дарэмна рэзалі свае каштоўныя насы аб самую вастрыню чарота.

— Не, — прамовіў, нарэшце, Ермалай: — справа не ладна: трэба дастаць лодку… Хадземце назад у Льгоў.

Мы пайшлі. Не паспелі мы ступіць некалькі шагоў, як насустрач нам з-за густой ракіты выбег мізэрны лягавы сабака, і ўслед за ім паявіўся чалавек сярэдняга росту, у сінім, моцна пацёртым сурдуце, жоўтай жылетцы, у штанах колера гры-дэ-лень або блё-д-амур, наспех засунуты у дзіравыя боты, з чырвонай хусткай на шыі і аднаствольнай стрэльбай за плячыма. Пакуль нашы сабакі, са звычайным, уласцівым іх пародзе, кі-