Старонка:Апавяданні (Тургенеў, 1937).pdf/42

Гэта старонка не была вычытаная

тайскім цыраманіялам, знюхваліся з новай для іх асобай, якая відаць пужалася, прыціскала хвост, закідвала вушы і хутка перакручвалася ўсім целам, не згінаючы каленак і шчэрачы зубы, — незнаёмы падышоў да нас і надзвычай ветліва пакланіўся. На выгляд яму было год дваццаць пяць; яго даўгія русыя валасы, ад якіх моцна пахла квасам, тырчэлі нерухомымі касічкамі, — невялікія карыя вочкі ветліва міргалі, увесь твар яго, павязаны чорнай хусткай, нібы ад зубнога болю, салодка ўсміхаўся.

— Дазвольце сябе рэкамендаваць, — пачаў ён мяккім і ліслівым голасам: — я тутэйшы паляўнічы Владзімір… Пачуўшы аб вашым прыбыцці і даведаўшыся, што вы мелі ласку накіравацца на берагі нашага пруда, асмеліўся, калі для вас гэта не будзе непрыемным, прапанаваць вам свае паслугі.

Паляўнічы Владзімір загаварыў ні з таго, ні з сяго, як той малады правінцыяльны актор, які займае ролі першых палюбоўнікаў. Я згадзіўся з яго прапановай і, не дайшоўшы яшчэ да Льгова, ужо ведаў яго гісторыю. Ён быў вольнаадпушчаны дваровы чалавек; будучы юнаком, навучаўся музыцы, потым служыў камердынерам, быў пісьменным, пачытваў, наколькі я мог заўважыць, сякія-такія кніжкі і, жывучы цяпер, як