Старонка:Апавяданні (Тургенеў, 1937).pdf/43

Гэта старонка не была вычытаная

многія жывуць на Русі, без граша наяўнага, без сталых заняткаў, карміўся бадай маннай нябеснай. Гутарку ён вёў надзвычай далікатна і відаць фарсіў сваімі манерамі; валацугай таксама быў заўзятым і, відаць, меў поспех: рускія дзяўчаты любяць красамоўства. Між іншым, ён пастараўся звярнуць маю ўвагу на тое, што ён наведвае іншы раз суседніх памешчыкаў, і ў горад ездзіць у госці, і ў прэферанс іграе, і с сталічнымі людзьмі знаецца. Усміхаўся ён майстэрскі і надзвычай рознастайна; асабліва яму была да твару скромная, стрыманая ўсмешка, якая з‘яўлялася на яго губах, калі ён уважліва слухаў чужыя прамовы. Ён вас выслухаў, ён зусім згаджаўся з вамі, але ўсё-такі ўвесь час думаў а сабе і нібы хацеў вам даць зразумець, што і ён можа, калі гэта спатрэбіцца, выказаць сваю думку. Ермалай, як чалавек не вельмі адукаваны і ўжо зусім не „субцільны“, пачаў быў яго „тыкаць“. Трэба было бачыць, з якой насмешкай Владзімір гаварыў яму: „вы“…

— Навошта вы абвязаны хусткай? — спытаў я яго. — Зубы баляць?

— Ды, — засупярэчыў ён; — гэта дрэнны вынік неасцярожнасці. Быў у мяне прыяцель, добры чалавек, але зусім не паляўнічы, як гэта здараецца. Вось, аднаго дня гаворыць ён мне: любы