Старонка:Апавяданні (Тургенеў, 1937).pdf/44

Гэта старонка не была вычытаная

друг мой, вазьмі мяне на паляванне: я цікаўлюся ведаць — у чым састаіць гэтая забава. Я зразумела, не закацеў адмовіць таварышу: дастаў яму стрэльбу і ўзяў яго на паляванне. Вось, мы, як след, палявалі; нарэшце, уздумалася нам адпачыць. Я сеў пад дрэвам; ён-жа, наадварот, са свайго боку, пачаў вырабляць стрэльбай розныя штукі, прычым цэліўся ў мяне. Я папрасіў яго спыніць глупства, але, па-сваёй неспрактыкаванасці, ён не паслухаўся. Ён выстраліў, і я астаўся без падбародка і ўказацельнага пальца правай рукі.

Мы дайшлі да Льгова. І Владзімір, і Ермалай, абодва вырашылі, што без лодкі паляваць было немагчыма.

— У Сучка ёсць дашчанік[1], — заўважыў Владзімір: — ды я не ведаю, куды ён яго схаваў. Трэба збегаць да яго.

— Да каго? — спытаў я.

— А тут чалавек жыве, па мянушцы Сучок.

Владзімір накіраваўся да Сучка з Ермалаем. Я сказаў ім, што буду чакаць іх ля царквы. Разглядаючы магілы на могільніку, наткнуўся я на пачарнелую, чатырохвугольную урнў з наступнымі надпісамі: на адным баку, французскімі літарамі: Ci git Thèophile Henri, vicomte de

  1. Плоская лодка, скалочаная з старых барачных дошак. (Заўвага аутара.)