Старонка:Апавяданні (Тургенеў, 1937).pdf/45

Гэта старонка не была вычытаная

Blangy; на другім: „Под сим камнем пагребено тело французского подданого, графа Бланжия; родился 1737, умре 1799 г., всего жития его было 62 года“; на трэцім: „мір его праху“; а на чацвертым:

„Под камнем сим лежит французский эмигрант;
Породу знатную имел он и талант.
Супругу и семью оплакав избиянну,
Покинул родину, тиранами попранну;
Российские страны достигнув берегов,
Обрел на старости гостеприимный кров:
Учил детей, родителей покоил…
Обрел на старости гостеприимный кров:
Всевышний судия его здесь успокоил“.

Прыход Ермалая, Владзіміра і чалавека з дзіўнай мянушкай Сучок — спыніў мае разважанні.

Басаногі, абарваны і ўскудлачаны Сучок сваім выглядам нагадваў адстаўнога дваровага год шасцідзесяці.

— Ёсць у цябе лодка? — спытаў я.

— Лодка ёсць, — адказаў ён глухім і разбітым голасам: — ды вельмі дрэнная.

— А што?

— Расклеілася; ды з дзюрак клёпкі павыкідаліся.

— Невялікая бяда! — падхапіў Ермалай: — пакляй заткнуць можна.

— Вядома, можна, — пацвердзіў Сучок.

— Ды ты хто?

— Панскі рыбалоў.