Старонка:Апавяданні (Тургенеў, 1937).pdf/48

Гэта старонка не была вычытаная

стала рыбу пастаўляй, чуеш?.. З таго часу вось я ў рыбаловах і лічуся. — Ды пруд у мяне, глядзі, трымаць у парадку… А як яго трымаць у парадку?

— Чые-ж вы раней былі?

— А Сяргея Сяргеевіча Пехцерава. У спадчыну яму дасталіся. Ды і ён намі нядоўга валодаў, усяго шэсць гадоў. У яго-ж вось я фурманам і ездзіў… ды не ў горадзе — там у яго другія былі, а ў вёсцы.

— І ты змоладу ўвесь час быў фурманам?

— Якое ўсё фурманам! У фурманы-ж я трапіў пры Сяргеі Сяргеічу, а раней поварам быў, — але не гарадскім, а так, у вёсцы.

— У каго-ж ты быў поварам?

— А ў ранейшага пана, у Афанасія Няфёдыча, у Сяргея Сяргеічына дзядзькі. Льгоў-жа ён купіў, Афанасій Няфедыч купіў, а Сяргею Сергеічу маёнтак гэты ў спадчыну дастаўся.

— У каго купіў?

— А ў Тацяны Васільеўны.

— У якой Тацяны Васільеўны?

— А вось, што ў пазалеташнім годзе памерла, каля Болхава… гэта значыць каля Карачэва, у дзеўках… І замужам не бывала. Не ведаеце? Мы да яе паступілі ад яе бацькі, ад Ва-