Старонка:Апавяданні (Тургенеў, 1937).pdf/5

Гэта старонка не была вычытаная

ration[1]. Сам-жа, у выпадку так званай сумнай неабходнасці, рэзкіх і парыўчатых рухаў унікае і голасу ўзвышаць не любіць, але больш тыцкае рукой прама, спакойна прыгаварваючы: „я-ж цябе прасіў, даражэнькі мой“, або „што з табой друг мой, апамятайся“; між іншым толькі злёгку сціскае зубы і крывіць рот. Росту ён невялікага, складзены прыгожа, сабой даволі прыемны, рукі і ногці ў вялікай акуратнасці трымае; з яго румяных вуснаў і шчок так і нясе здароўем. Смяецца ён гучна і бесклапотна, ветліва жмурыць светлыя, карыя вочы. Апранаецца ён вельмі добра і з густам; выпісвае французскія кнігі, рысункі і газеты, але да чытання невялікі ахвотнік: „Вечнага жыда“ ледзьве асіліў. У карты гуляе па-майстэрску. Наогул Аркадзій Паўлыч лічыцца адным з найбольш адукаваных дваран і найбольш паважаных жаніхоў нашай губерні; дамы ад яго ў захапленні і асабліва хваляць яго манеры. У яго надзіва добрыя паводзіны, асцярожны, як кошка, і ні ў якую гісторыю ніколі ў свеце замешан не быў; хаця, калі захоча паказаць сябе і палахлівага чалавека азадачыць і збіць з толку любіць. Дурным асяроддзем рашуча грэбуе — баіцца скампраметаваць сябе; затое ў часы вe-

  1. Мой дарагі, трэба прыняць гэта пад увагу.