Старонка:Апавяданні (Тургенеў, 1937).pdf/52

Гэта старонка не была вычытаная

— Лодка гатова, — сказаў ён сурова. — Ідзі прынясі шост, ты!..

Сучок пабег па шост. Увесь час маёй гутаркі з бедным старым паляўнічы Владзімір паглядаў на яго з зняважлівай усмешкай.

— Дурны чалавек, — прамовіў ён, калі той пайшоў: — зусім неадукаваны чалавек, мужык, больш нічога. Дваровы чалавек яго назваць нельга… і ўсё выхваляўся… Дзе-ж яму быць акторам, самі падумайце! Дарэмна турбаваліся, гаворачы з ім.

Праз чвэртку гадзіны мы ўжо сядзелі на дашчаніку Сучка. (Сабак мы пакінулі ў хаце пад наглядам фурмана Іегудзііла). Нам не вельмі было ёмка, але паляўнічыя народ непераборлівы. Ля тупога задняга краю стаяў Сучок і „папіхаўся“; мы з Владзімірам сядзелі на перакладзіне лодкі; Ермалай памясціўся спераду, ля самага носу. Не гледзячы на паклю, вада хутка паявілася ў нас пад нагамі. На шчасце, надвор‘е было ціхае, і пруд нібы заснуў.

Мы плылі досыць павольна. Стары з цяжкасцю выцягваў з грузкай ціны свой доўгі шост, увесь пераплецены зялёнымі ніцямі падводных траў: густыя, круглыя лісці балотных лілій таксама перашкаджалі ходу нашай лодкі. Нарэшце, мы дабраліся да чаротаў і пайшла пацеха. Качкі шумна падымаліся, „зрываліся“ з пруда, спало-