Старонка:Апавяданні (Тургенеў, 1937).pdf/54

Гэта старонка не была вычытаная

Мы ўжо даўно маглі заўважыць, што вада да нас патрошку ўсё набіралася ў дашчанік. Владзіміру было даручана выліваць яе каўшом, скрадзеным, на ўсякі выпадак, маім прадбачлівым паляўнічым у зазяваўшайся бабы. Справа ішла, як належыць быць, пакуль Владзімір не забыўся на свой абавязак. Але пад канец палявання, нібы на развітанне, качкі пачалі падымацца такімі стаямі, што мы ледзьве паспявалі заражаць стрэльбы. Захопленыя перастрэлкай, мы не звярталі ўвагі на наш дашчанік, — як раптам, ад моцнага руху Ермалая (ён стараўся дастаць забітую птушку і ўсім целам наваліўся на край), наша спарахнелае судно нахілілася, зачэрпнулася і ўрачыста пайшло на дно, на шчасце, не на глыбокім месцы. Мы ўскрыкнулі, але ўжо было позна: праз момант мы стаялі ў вадзе па горла, абкружаныя ўсплыўшымі целамі мёртвых качак. Цяпер я без рогату ўспомніць не магу спалоханых і збялелых твараў маіх таварышоў (відаць, і мой твар не адрозніваўся тады румянцам); але ў тую мінуту, прызнаюся, мне было не да смеху. Кожны з нас трымаў сваю стрэльбу над галавой, і Сучок, мабыць па прывычцы рабіць так як паны, падняў шост свой уверх. Першым парушыў маўчанне Ермалай.

— Тфу ты бездань! — прамармытаў ён, плю-