Старонка:Апавяданні (Тургенеў, 1937).pdf/55

Гэта старонка не была вычытаная

нуўшы ў ваду: — якая нечаканасць. А ўсё ты, стары чорт! — дадаў ён са злосцю, звяртаючыся да Сучка: — што гэта ў цябе за лодка?

— Выбачайце, — прамармытаў стары.

— Да і ты добры, — гаварыў далей мой паляўнічы, павярнуўшы галаву ў напрамку Владзіміра: — чаго глядзеў? чаго не чэрпаў? ты, ты, ты…

Але Владзіміру ўжо не прыходзілася супярэчыць: ён дрыжэў, як ліст, зуб на зуб не пападаў, і зусім бессэнсоўна ўсміхаўся. Куды знікла яго красамоўства, яго пачуццё гонкай далікатнасці і павагі да самаго сябе!

Пракляты дашчанік слаба калыхаўся пад нашымі нагамі… У момант караблекрушэння вада нам паказалася надзвычай халоднай, але мы хутка абцярпеліся. Калі першы страх прайшоў, я азірнуўся; навокал у дзесяці шагах ад нас раслі чараты, уводдалі, над іх верхавінкамі, віднеўся бераг. „Дрэнна!“ — падумаў я.

— Як нам быць? — спытаў я Ермалая.

— А вось, паглядзім: не начаваць-жа тут, — адказаў ён. — На, ты, трымай стрэльбу, — сказаў ён Владзіміру.

Валадзімір, не кажучы слова, скарыўся.

— Пайду адшукаю брод, — працягваў Ермалай з упэўненасцю як быццам у кожным прудзе