Старонка:Апавяданні (Тургенеў, 1937).pdf/57

Гэта старонка не была вычытаная

— Быў на беразе; брод знайшоў… Хадземце.

Мы хацелі было адразу-ж пайсці; але ён спачатку дастаў пад вадой з кішэні вяроўку, прывязаў забітых качак за лапкі, узяў абодва канцы ў зубы і паплёўся ўперад; Владзімір за ім, я за Владзімірам. Сучок замыкаў шэсце. Да берагу было каля двухсот шагоў, Ермалай ішоў смела і не спыняючыся (так добра вывучыў дарогу), толькі зрэдку пакрыкваючы: „лявей, — тут направа калдобіна!“ або: „правей, — тут налева загрузнеш“… Іншы раз вада даходзіла нам да горла і разы два бедны Сучок, будучы ростам ніжэй за нас усіх, захлёбваўся і пускаў бурбалкі. „Ну, ну, ну!“ грозна крычаў на яго Ермалай, — і Сучок карабкаўся, боўтаў нагамі, падскокваў і так выбіраўся на больш мелкае месца, але нават у крайнім выпадку не адважваўся хапацца за крыло майго сурдута. Змораныя, брудныя, мокрыя, мы дасягнулі, нарэшце, берагу.

Праз гадзіны дзве мы ўжо ўсе сядзелі, па магчымасці абсушаныя, у вялікай пуні і збіраліся вячэраць. Фурман Іегудзііл, чалавек надзвычай марудны, цяжкі на ўздым, разважлівы і заспаны, стаяў каля брамы і старанна частаваў табаком Сучка. (Я заўважыў, што фурманы ў Расіі вельмі хутка сябруюць.) Сучок нюхаў з прагнасцю, пакуль не пачало нудзіць: пляваў, кашляў, і, як