Старонка:Апавяданні (Тургенеў, 1937).pdf/58

Гэта старонка не была вычытаная

даць, адчуваў вялікую асалоду. Владзімір прымаў млявы выгляд, нахіляў галоўку на бок і гаварыў мала. Ермалай выціраў нашы стрэльбы. Сабакі з падвоенай хуткасцю вярцелі хвастамі, чакаючы аўсянкі; коні тупалі і іржалі пад паветкай… Сонца заходзіла; шырокімі чырвонымі палосамі разбягаліся яго апошнія праменні; залатыя хмаркі рассцілаліся па небу ўсё мяльчэй і мяльчэй, нібы вымытая, расчосаная хваля… На сяле чуліся песні.