Старонка:Апавяданні (Тургенеў, 1937).pdf/59

Гэта старонка не была вычытаная
Хор і Каліныч

Каму здаралася з Болхаўскага павета перабірацца ў Жыздрынскі, таго, магчыма, здзіўляла вялікая розніца між пародай людзей у Орлоўскай губерні і калужскай пародай. Орлоўскі мужык невялікага росту, сутулы, пахмуры, глядзіць спадылба, жыве ў дрэнных асінавых хацінках, ходзіць на паншчыну; гандлем не займаецца; харчуецца дрэнна, носіць лапці; — калужскі аброчны мужык жыве ў прасторных хваёвых хатах, ростам высокі, глядзіць смела і весела, з твару чысты і белы, гандлюе маслам і дзёгцем, і ў святочныя дні ходзіць у ботах. Орлоўская вёска (гутарка ідзе пра ўсходнюю частку Орлоўскай губерні) звычайна знаходзіцца сярод узоратых палёў, непадалёку ад аўрага, дзе-ні-дзе ператворанага ў брудную сажалку. Апрача нешматлікіх ракіт, якія заўсёды гатовы да паслуг, ды двух-трох мізэрных бяроз, дрэўца на вярсту