Старонка:Апавяданні (Тургенеў, 1937).pdf/6

Гэта старонка не была вычытаная

сялосці абвяшчае сябе прыхільнікам Эпікура, хоць наогул аб філасофіі адзываецца дрэнна, лічачы яе туманнай ядой германскіх розумаў, а іншы раз і проста недарэчнасцю. Музыку ён таксама паважае, гуляючы ў карты, спявае праз зубы, але з пачуццем; з Лючыі і Сомнамбулы таксама што-ні-што памятае, але чамусьці ўсё высока бярэ. Кожную зіму ён ездзіць у Пецербург. Дом у яго ў парадку незвычайным; нават кучары падначаліліся яго ўплыву і кожны дзень нe толькі выціраюць хамуты і армякі чысцяць, але і самі сабе твары мыюць. Дваровыя людзі Аркадзія Паўлыча паглядваюць, праўда, чамусьці спадылба, — але ў нас на Русі пахмурага ад заспанага адрозніць цяжка. Аркадзій Паўлыч гаворыць голасам мяккім і прыемным, з расстаноўкай і нібы з задавальненнем, прапускаючы кожнае слова праз свае прыгожыя, надушаныя вусы; таксама ўжывае шмат французскіх выразаў, як напрыклад: „Mais c‘est impayable!“, „Mais comment danc!“[1] і іншыя. Не гледзячы на ўсё гэта, я, прынамсі, не вельмі ахвотна яго наведваю, і калі-б нe цецерукі і не курапаткі, магчыма, зусім-бы з ім раззнаёміўся. Дзіўны нейкі непакой авалодвае вамі ў яго доме; нават камфорт вас не радуе, і

  1. Але гэта невераемна! Але як-жа так!