Старонка:Апавяданні (Тургенеў, 1937).pdf/60

Гэта старонка не была вычытаная

навакол не ўбачыш; хата лепіцца да хаты; стрэхі закіданы гнілой саломай… Калужская вёска, наадварот, большай часткай абкружана лесам; хаты стаяць больш прасторна і прама, пакрыты гонтамі; брама шчыльна замыкаецца, плот на задворку не раскіданы і не паламаны, не кліча ў госці ўсякую прабягаючую свінню… І для паляўнічага ў Калужскай губерні лепей. У Орлоўскай губерні апошнія лясы і плошчы[1] знікнуць гадоў праз пяць, а балот і не памятуе ніхто; у Калужскай, наадварот, засекі цягнуцца на сотні, балоты на дзесяткі вёрст, і не перавялася яшчэ благародная птушка — цецярук, водзіцца добрадушны дупель і клапатлівая курапатка сваім парывістым узлётам весяліць і палохае стралка і сабаку.

У якасці паляўнічага, наведваючы Жыздрынскі павет, сустрэўся я ў полі і пазнаёміўся з адным калужскім дробным памешчыкам, Палутыкіным, заўзятым паляўнічым і, значыць, вельмі добрым чалавекам. Былі ўласцівы яму і некаторыя слабасці: ён, напрыклад, сватаўся да ўсіх багатых нявест у губерні і, калі яму адмаўлялі ў гэтым, з разбітым

  1. „Плошчамі“ называюцца ў Орлоўскай губерні вялікія суцэльныя гушчары кустоў. Орлоўская гутарка адрозніваецца наогул мноствам своебытных, часам вельмі трапных, часам досыць непрыстойных слоў і зваротаў. (Заўвага аутара.)