Старонка:Апавяданні (Тургенеў, 1937).pdf/61

Гэта старонка не была вычытаная

сэрцам давяраў сваё гора ўсім прыяцелям і знаёмым, а бацькам нявест пасылаў па-ранейшаму ў падарунак кіслыя персікі і іншыя сырыя прадукты з свайго саду; любіў паўтараць адзін і той-жа анекдот, які, не гледзячы на павагу, якой карыстаўся Палутыкін да ўласнай асобы, рашуча нікога не смяшыў; хваліў творы Акіма Нахімава і аповесць: „Пінну“, заікаўся, называў свайго сабаку Астраномам; замест „аднак“, гаварыў „аднача“, і завёў у сябе ў доме французскую кухню, сакрэт якой, паводле разуменняў яго повара, быў у поўным змяненні натуральнага смаку кожнай стравы: мяса ў гэтага выдатнага майстра пахла рыбай, рыба грыбамі, макароны — порахам; затое ні адна моркаўка не трапляла ў суп, не прыняўшы выгляду ромба ці трапецыі. Але за выключэннем гэтых дробных і нязначных недахопаў пан Палутыкін быў, як ужо гаварылася, вельмі добры чалавек.

У першы-ж дзень майго знаёмства з панам Палутыкіным, ён запрасіў мяне начаваць да сябе.

— Да мяне вёрст пяць будзе, — дадаў ён: — пешшу ісці далёка; зойдзем спачатку да Хора. (Чытач дазволіць мне не перадаваць яго заікання).

— А хто такі Хор?

— А мой мужык… Ён адсюль блізенька.

Мы накіраваліся да яго. Сярод лесу, на рас-