Старонка:Апавяданні (Тургенеў, 1937).pdf/62

Гэта старонка не была вычытаная

цярэбленай і распрацаванай паляне, узвышалася азінокая сядзіба Хора. Яна складалася з некалькіх хваёвых зрубаў, злучаных парканамі; перад галоўнай хатай была паветка, падпёртая тоненькімі слупкамі. Мы ўвайшлі. Нас сустрэў малады хлапец, год дваццаці, высокі і прыгожы.

— А, Федзя! Дома Хор? — спытаў яго пан Палутыкін.

— Не. Хор у горад паехаў, — адказваў хлапец, усміхаючыся і паказваючы рад белых, як снег, зубоў. — Каляску запрэгчы загадаеце?

— Так, браце, каляску. Да прынясі нам квасу.

Мы ўвайшлі ў хату. Ні адна суздальская карціна не заляпляла чыстых бярвенчатых сцен; у куце перад цяжкім абразом у срэбранай аправе свяцілася лампадка; ліпавы стол нядаўна быў выскрабаны і вымыты, між бярвеннямі і на вушаках акон не поўзалі рэзвыя прусакі і не хаваліся задумлівыя тараканы. Малады хлапец хутка паявіўся з вялікім белым кубкам, напоўненым добрым квасам, з вялікай лустай пшанічнага хлеба і з дзюжынай салёных агуркоў у драўлянай місцы. Ён паставіў усе гэтыя прыпасы на стол, прытуліўся да дзвярэй і пачаў з усмешкай на нас паглядаць. Не паспелі мы даесці нашай закускі, як ужо цялега затарахцела перад ганкам. Мы вышлі. Хлопчык год пятнаццаці, куча-