Старонка:Апавяданні (Тургенеў, 1937).pdf/63

Гэта старонка не была вычытаная

равы і чырвонашчокі, сядзеў за фурмана і з цяжкасцю стрымліваў сытага буланага жарабца. Вакол цялегі стаяла чалавек шэсць маладых веліканаў, вельмі падобных адзін на другога і на Федзю. — „Усе дзеці Хора!“ заўважыў Палутыкін. — „Усё Харкі“, падхапіў Федзя, які вышаў следам за намі на ганак: „ды яшчэ не ўсе; Патап у лесе, а Сідар паехаў са старым Харом у горад… Глядзі-ж, Вася“, — працягваў ён, звяртаючыся да фурмана: — „у момант замчы: барына вязеш. Толькі на штуршках-жа, глядзі, цішэй: і цялегу-ж папсуеш, да і панскае чэрава патурбуеш!“ — Астатнія Харкі ўсміхнуліся ад выдумкі Федзі. — „Падсадзіць Астранома!“ урачыста выгукнуў пан Палутыкін. Федзя, не без задавалення, падняў у паветра прымушанага ўхмыляцца сабаку і паклаў яго на дно цялегі. Вася нацягнуў лейцы каню. Мы пакацілі. — „А вось гэта мая кантора“, — сказаў мне раптам пан Палутыкін, паказваючы на невялікую нізенькую хатку: — „хочаце зайсці?“ — „Калі ласка“. — „Яна цяпер скасавана“, заўважыў ён, злазячы: — „а ўсё паглядзець варта“. — Кантора складалася з двух пустых пакояў. Вартаўнік, крывы дзед, прыбег з задворку. — „Здароў, Міняіч“, прагаварыў пан Палутыкін: „а дзе-ж вада?“ — Крывы дзед знік і адразу-ж вярнуўся з бутылкай вады і двума шклянкамі. „Пакаштуйце“, сказаў