Старонка:Апавяданні (Тургенеў, 1937).pdf/64

Гэта старонка не была вычытаная

мне Палутыкін: — „гэта ў мяне добрая, крынічная вада“. Мы выпілі па шклянцы, а дзед нам усё кланяўся ў пояс. — „Ну, цяпер, здаецца, мы можам ехаць“, заўважыў мой новы прыяцель. „У гэтай канторы я прадаў купцу Алілуеву чатыры дзесяціны лесу за выгадную цану“. — Мы селі ў цялегу і праз поўгадзіны ўжо ўязджалі ў двор панскага дома.

— Скажыце, калі ласка, — спытаў я Палутыкіна ў часе вячэры: — чаму ў вас Хор жыве асобна ад іншых вашых мужыкоў?

— А вось чаму: ён у мяне мужык разумны. Гадоў дваццаць пяць таму назад хата ў яго згарэла; вось і прышоў ён да майго нябожчыка бацькі і гаворыць: дазвольце мне, Нікалай Кузьміч, пасяліцца ў вас у лесе на балоце. Я вам буду аброк плаціць добры. — Ды навошта табе сяліцца на балоце? — Ды ўжо-ж так; толькі вы, бацюхна, Нікалай Кузьміч, ні ў якую работу мяне, будзьце ласкавы, не ўжывайце, а аброк вызначце, які самі ведаеце. — Пяцьдзесят рублёў у год! — Калі ласка. — Ды без нядоімкі ў мяне глядзі! — Вядома, без нядоімкі… Вось ён і пасяліўся на балоце. З таго часу Хорам яго і празвалі.

— Ну, і разбагацеў? — спытаў я.

— Разбагацеў. Цяпер ён мне сто рублёў аброку плоціць, ды я яшчэ, магчыма, накіну. Я