Старонка:Апавяданні (Тургенеў, 1937).pdf/65

Гэта старонка не была вычытаная

ўжо яму не раз казаў: адкупіся, Хор, адкупіся! А ён, хітрэц, мяне запэўняе, што няма чым; грошай, значыць, няма… Ды, як-бы не так!..

На другі дзень, адразу выпіўшы чаю, зноў мы накіраваліся на паляванне. Праязджаючы праз вёску, пан Палутыкін загадаў фурману спыніцца ля нізенькай хаты і гучна ўскрыкнуў: „Каліныч!“ — „Зараз, бацюхна, зараз“, пачуўся голас са двара: — „лапаць падвязваю“. — Мы паехалі шагам; за вёскай дагнаў нас чалавек гадоў сарака, высокага росту, хударлявы, з невялікай адкінутай назад галоўкай. Гэта быў Каліныч. Яго дабрадушны смуглы твар, дзе-ні-дзе адзначаны вяснушкамі, мне спадабаўся з першага-ж погляду. Каліныч (як даведаўся я пазней) кожны дзень хадзіў з барынам на паляванне, насіў яго сумку, іншы раз і стрэльбу, прыкмячаў, дзе садзіцца птушка, даставаў вады, набіраў суніцы, рабіў шалашы, бегаў за дрожкамі; без яго пан Палутыкін шагу ступіць не мог. Каліныч быў чалавек самага вясёлага, самага ціхага нораву, бесперапынна спяваў упоўголаса, бесклапотна паглядаў на ўсе бакі, гаварыў крыху ў нос, усміхаючыся, прыплюшчваў свае светла-блакітныя вочы і часта браўся рукою за сваю рэдкую, клінападобную бараду. Хадзіў ён не хутка, але вялікімі шагамі, злёгку падпіраючыся доўгай і тонкай палкай. На працягу дня ён не