Старонка:Апавяданні (Тургенеў, 1937).pdf/7

Гэта старонка не была вычытаная

кожны раз, увечары, калі перад вамі паявіцца з завітымі валасамі камердынер у блакітнай ліўрэі з гербавымі гузікамі і пачне лісліва сцягваць з вас боты, вы адчуваеце, што калі-б замест яго бледнай і сухапарай постаці раптоўна паявіліся перад вамі дзіўна шырокія скулы і непамерна тупы нос маладога дужага хлопца, якога толькі што барын узяў ад сахі, але які паспеў ужо ў дзесяці месцах распароць па швах нядаўна падароны нанкавы кафтан, — вы-б незвычайна ўзрадваліся і з большай-бы ахвотай сустрэлі небяспеку пазбавіцца разам з ботам і ўласнай вашай нагі аж да самага вертлюга…

Не гледзячы на маю непрыхільнасць да Аркадзія Паўлыча, давялося мне аднойчы правесці ў яго ноч. На другі дзень я раніцай загадаў запрэгчы сваю каляску, але ён не хацеў мяне адпусціць без снедання, па англійскаму звычаю, і павёў да сябе ў кабінет. Разам з чаем падалі нам катлеты, яйкі ў смятку, масла, мёд, сыр і інш. Два камердынеры, у чыстых белых пальчатках, вельмі хутка і моўчкі папярэджвалі ўсе нашы жаданні. Мы сядзелі на персідскай канапе. Аркадзій Паўлыч быў апрануты ў шырокія шоўкавыя шаравары, чорную аксамітную куртку, прыгожы фес з сіняй кісцю і кітайскія жоўтыя пантофлі без задкоў. Ён піў чай, смяяўся, разгляд-