Старонка:Апавяданні (Тургенеў, 1937).pdf/71

Гэта старонка не была вычытаная

— Тота-ж чужымі рукамі жар заграбаць любіш. Знаем мы вашага брата.

— Ну, ажані мяне, калі так. Га? Шта! Чаму-ж ты маўчыш?

— Ну, досыць, досыць, балагур. Бач, барына мы з табой непакоім. Ажаню, нябось… А ты, бацюхна, не гневайся: дзіцё, бачыш, малое, розуму не паспела набрацца.

Федзя пакруціў галавой…

— Дома Хор? — пачуўся за дзвярыма знаёмы голас, — і Каліныч увайшоў у хату з пучком палявой суніцы ў руках, якую нарваў ён для свайго прыяцеля, Хора. Стары прыветліва яго сустрэў. Я здзіўлена паглядзеў на Каліныча: прызнаюся, я не чакаў такой „чуласці“ ад мужыка.

Я ў гэты дзень пайшоў на паляванне гадзіны на чатыры пазней звычайнага і наступныя тры дні правёў у Хора. Мяне цікавілі новыя мае знаёмцы. Не ведаю, чым я заслужыў у іх давер‘е, але яны смела гаварылі са мною. Я з задаваленнем слухаў іх і назіраў за імі. Абодва прыяцелі ніколькі не былі падобны адзін на другога. Хор быў чалавек станоўчы, практычны, адміністрацыйная галава, рацыяналіст; Каліныч, наадварот, належаў да ліку ідэалістаў, рамантыкаў, людзей, якія любілі захапляцца і марыць. Хор разумеў