Старонка:Апавяданні (Тургенеў, 1937).pdf/72

Гэта старонка не была вычытаная

сапраўднасць, г. зн. абжыўся, сабраў грошай, умеў з барынам жыць у згодзе і з іншымі прадстаўнікамі ўлады; Каліныч хадзіў у лапцях і перакідваўся як-небудзь. Хор распладзіў вялікую сям‘ю, пакорную і аднадушную; у Каліныча была калісь жонка, якой ён баяўся, а дзяцей і зусім не было. Хор наскрозь бачыў пана Палутыкіна; Каліныч пакорна скланяў галаву перад сваім панам. Хор любіў Каліныча і аказваў яму ласку; Каліныч любіў і паважаў Хора. Хор гаварыў мала, пасмейваўся і больш разважаў моўчкі; Каліныч заўзята спрачаўся, хоць і не спяваў салаўём, як спрытны фабрычны чалавек… Але Калінычу былі ўласцівы некаторыя перавагі, якія прызнаваў сам Хор; напрыклад: ён загаварваў кроў, спалох, шаленства, выганяў чарцей; пчолы яму даліся, рука ў яго была лёгкая. Хор пры мне папрасіў яго ўвесці ў канюшню новакупленага каня, і Каліныч з добрасумленнай важнасцю выконваў просьбу старога скептыка. Каліныч больш любіў прыроду; Хор-жа — людзей, грамадства; Каліныч не любіў разважаць і ўсяму верыў слепа; Хор узвышаўся нават да іранічнага пункту гледжання на жыццё. Ён многа бачыў, многа знаў, і ад яго я шмат чаму навучыўся. Напрыклад, з яго расказаў даведаўся я, што кожнае лета, перад пакосам, паяўляецца ў вёс-