Старонка:Апавяданні (Тургенеў, 1937).pdf/73

Гэта старонка не была вычытаная

ках невялікая каляска нейкага асаблівага выгляду. У гэтай калясцы сядзіць чалавек у кафтане і прадае косы. Наяўнымі грашыма ён бярэ рубель дваццаць пяць капеек — паўтара рублі асігнацыямі; напавер — тры рублі і цалковы. Усе мужыкі, зразумела, бяруць у яго напавер. Праз два-тры тыдні ён паяўляецца зноў і патрабуе грошай. У мужыка авёс толькі што скошаны, значыць, заплаціць ёсць чым; ён ідзе з купцом у карчму, і там ужо разлічваецца. Некаторыя памешчыкі надумаліся былі купляць самі косы за наяўныя грошы і раздаваць напавер мужыкам па той-жа цане; але мужыкі аказаліся незадаволенымі і нават сум іх агарнуў: іх пазбаўлялі асалоды здавалення званіць па касе, прыслухоўвацца, пакручваць яе ў руках і разоў дваццаць спытаць у хітраватага мешчаніна-прадаўца: „а што, малы, каса не надта таго?“ — Тыя-ж самыя штукі адбываюцца і пры пакупцы сярпоў, з той толькі розніцай, што тут бабы ўмешваюцца ў справу і даводзяць іншы раз самога прадаўца да неабходнасці, дзеля іхняй-жа карысці, пабіць іх. Але больш за ўсё церпяць бабы вось у якім выпадку. Пастаўшчыкі матэрыялу на папяровыя фабрыкі даручаюць закупку рыззя асобнага роду людзям, якія ў некаторых паветах называюцца „арламі“. Такі „арол“ атрымлівае ад купца руб-