Старонка:Апавяданні (Тургенеў, 1937).pdf/74

Гэта старонка не была вычытаная

лёў дзвесце асігнацыямі і адпраўляецца на здабычу. Але, у процівагу благароднай птушцы, ад якой ён атрымаў сваё імя, ён не нападае адкрыта і адважна: наадварот, „арол“ пускаецца на хітрыкі. Ён пакідае сваю каляску дзе-небудзь у кустах каля вёскі, а сам ходзіць па задворках ды па загуменнях нібы падарожны або чалавек, які не мае пэўных заняткаў. Бабы чуццём угадваюць яго набліжэнне і крадучыся ідуць яму насустрач. Спехам адбываецца гандлёвая згода. За некалькі медных грошаў баба аддае „арлу“ не толькі ўсякую непатрэбную анучку, але часта нават мужніну кашулю і ўласную спадніцу. У апошні час бабы ўпэўніліся, што больш карысным будзе красці ад саміх сябе і збываць такім чынам пяньку, асабліва „замашкі“, — важнае распаўсюджванне і ўдасканаленне прамысловасці „арлоў“. Але затое і мужыкі, у сваю чаргу, навастрыліся, і пры малейшай падазронасці, пры нават далёкіх чутках аб паяўленні „арла“, хутка і жвава прыступаюць да папраўчых і папярэджваючых мер. І, на самай справе, ці не крыўдна? Пяньку прадаваць іх справа, — і яны яе нібы прадаюць — не ў горадзе, — у горад трэба самім цягнуцца, а прыезджым гандлярам, якія, не маючы бязмена, лічаць пуд у сорак жменяў, — а вы ведаеце, што за