Старонка:Апавяданні (Тургенеў, 1937).pdf/75

Гэта старонка не была вычытаная

жменя і што за далонь у рускага чалавека, асабліва, калі ён „стараецца“! — Такіх расказаў я, чалавек неспрактыкаваны і ў вёсцы не „жывалы“ (як у нас у Орле гаворыцца), наслухаўся многа. Але Хор не ўсё расказваў, ён сам мяне распытваў пра многае. Даведаўся ён, што я бываў за граніцай, і цікавасць яго разгарэлася… Каліныч ад яго не адставаў; але Каліныча больш цікавілі апісанні прыроды, гор, вадаспадаў, незвычайных будынкаў, вялікіх гарадоў; Хора цікавілі пытанні адміністрацыйныя і дзяржаўныя. Ён перабіраў усё па парадку: — „Што, у іх гэта там ёсць таксама, як у нас, ці іначай?.. Ну, кажы, бацюхна, — як-жа?..“ — „А! ах, госпадзі, твоя воля!“ — выкрыкваў Каліныч у часе майго апавядання; Хор маўчаў, хмурыў густыя бровы і толькі зрэдку рабіў заўвагі, што „вось гэта ў нас не ішло-б, а вось гэта добра — гэта парадак“. — Усіх яго запытанняў я перадаць вам не магу, ды і няма ў гэтым патрэбы, але нашы гутаркі мяне ўпэўнілі ў тым, чаго, магчыма, ніяк не чакаюць чытачы, — упэўненасць, што Пётр Вялікі быў пераважна рускі чалавек, рускі іменна ў сваіх рэформах. Рускі чалавек так упэўнен у сваёй сіле і моцнасці, што ён не адмовіцца і паламаць сябе: ён мала займаецца сваім мінулым і смела глядзіць уперад. Што добра —